МУЗЕЙ
ГICТОРЫI
МАГIЛЁВА

БеларускiРусскийEnglish

Пра музей
Ратуша
Мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”
Гісторыя Магілёва
Старыя фотаздымкі
Выставы
Канферэнцыі
Музейныя заняткі, лекцыі
Бібліятэка
Архiў навiн

Мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”

Мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле” быў адкрыты ў 2004 г. як філіял УК “Музей гісторыі Магілёва” на месцы абарончых баёў 1941 года. Тут у пачатку Вялікай Айчыннай вайны з 10 па 26 ліпеня гераічна змагаліся воіны 388-га стралковага, 340-га артылерыйскага палкоў і магілёўскае народнае апалчэнне, не дазволіўшы праціўніку сходу авалодаць горадам. Гэтыя падзеі атрымалі шырокі розгалас дзякуючы пісьменніку Канстанціну Сіманаву, які разам з фотакарэспандэнтам Паўлам Трошкіным 14 ліпеня 1941 года ў разгар баёў знаходзіўся пад Магілёвам. Героі Магілёўскай абароны паслужылі прататыпамі герояў трылогіі Канстанціна Сіманава “Жывыя і мёртвыя”. На гэты час у склад Мемарыяльнага комплекса ўваходзяць: мемарыяльная капліца, мармуровы знак, прысвечаны воінам 388-га стралковага, 340-га артылерыйскага палкоў і народным апалчэнцам; абеліск на брацкай магіле воінаў 388-га стралковага, 340-га артылерыйскага палкоў і народных апалчэнцаў, што загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі 12-13 ліпеня 1941 г. (Буйніцкае поле, чыгуначны пераезд); абеліск на магіле невядомага чырвонаармейца 172-й дывізіі, які загінуў падчас абароны Магілёва (раён аўтарамонтнага завода); узоры баявой тэхнікі: нямецкі танк Т-3, савецкі танк ІС-2, зенітная ўстаноўка КС-19, 5 гармат; мемарыяльны знак, прысвечаны памяці Канстанціна Сіманава.

У выставачнай зале павільёна працуе пастаянная экспазіцыя “Магілёў 1941-га: дні і ночы мужнасці”.

Па рашэнні Магілёўскага гарвыканкама №2-11 ад 20.01.2009 г. МК “Буйніцкае поле” пераведзены на сезонную работу (комплекс адкрыты для наведвальнікаў з 1 красавіка да 31 кастрычніка).

Фотография Фотография Фотография Фотография Фотография
Фотография Фотография Фотография Фотография Фотография
Фотография Фотография Фотография
© 2011. Усе правы абаронены. УК "Музей гiсторыi Магiлёва"
212030 г. Магiлёў, вул. Ленiнская, 1А
Тэл.: +375 (222) 22-99-46
E-mail: ratusha.mogilev@gmail.com