МУЗЕЙ
ИСТОРИИ
МОГИЛЕВА

Пра музей
Ратуша
Мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”
Гісторыя Магілёва
Старыя фотаздымкі
Выставы
Канферэнцыі
Музейныя заняткі, лекцыі
Бібліятэка
Архiў навiн

29-30 чэрвеня 2011 г.

29-30 чэрвеня 2011 г., на базе УК “Музей гісторыі Магілёва”, прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя “Гісторыя Магілёва – мінулае і сучаснасць”, прысвечаная 70-годдзю абароны Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у часы ІІ-ой сусветнай вайны.

14 мая 2011 г.

У Музеі гісторыі Магілёва прайшла Ноч музеяў. Пачалося мерапрыемства з выступу ансамбля старажытнай музыкі “Віола”. У 18.30 адбылася выстава аднаго экспаната. Наведнікам быў прадстаўлены карбач – плётка для цялеснага пакарання, знойдзеная ў гістарычным цэнтры Магілёва ў  археалагічных слаях к. XVI – п.п. XVII ст.

Карбач

Падчас выставы доктар гістарычных навук, прафесар МДУ імя А.А. Куляшова археолаг Ігар Марзалюк прачытаў лекцыю на тэму “Віна і кара. Тартуры (практыка пакарання ў магдэбургскім Магілёве).”

Лекцыя

На працягу ўсёй Ночы музеяў наведнікі маглі паспрабаваць адчуць сябе ў якасці сярэдневяковага рыцара, надзеўшы калчужную браню (25 кг.)

Браня

Кульмінацыяй свята ўсіх музеяў стала фаер-шоў, зладжанае рыцарскім клубам “Барысфен”.

Барысфен Барысфен

30 сакавіка 2011 г.

30 сакавіка ў 16.00 у Музеі гісторыі Магілёва адбудзецца адкрыццё Дзён Венесуэлы ў Магілёве і пачне працаваць выстава партрэтаў герояў вызвалення Венесуэлы. Выстава працягнецца да 14 красавіка.

22 сакавіка 2011 г.

22 сакавіка, у 12.00 у Музеі гісторыі Магілёва адбудзецца тэатралізаванае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі.

25 лютага 2011 г.

У пятніцу, 25 лютага 2011 г., у Музеі гісторыі Магілёва адбылася сустрэча з гісторыкам Ігарам Пушкіным, прысвечаная 350-годдзю Магілёўскага паўстання 1661 г. Тэма сустрэчы: “Магдэбургскае права ў Магілёве і паўстанне 1661 г.” Пачатак а 18-й.




© 2011. Усе правы абаронены. УК "Музей гiсторыi Магiлёва"
212030 г. Магiлёў, вул. Ленiнская, 1А
Тэл.: +375 (222) 22-99-46
E-mail: ratusha.mogilev@gmail.com