| МУЗЕЙ ГICТОРЫI МАГIЛЁВА |
|||||||||||||
|
Музей гісторыі Магілёва размяшчаецца ў будынку адноўленага помніка архітэктуры XVII стагоддзя – гарадской Ратушы. Гэты будынак знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Магілёва і з’яўляецца месцам правядзення гарадскіх урачыстых мерапрыемстваў і афіцыйных прыёмаў гарадскога выканаўчага камітэта.
Экспазіцыйныя залы музея размяшчаюцца на двух паверхах.
У іх прадстаўлены экспанаты Х – пачатку ХХ стагоддзяў, звязаныя з
гісторыяй Магілёва. У будучым плануецца павелічэнне экспазіцыі
музея, якая будзе знаёміць наведвальнікаў з асноўнымі этапамі
гістарычнага развіцця горада, з яго сярэдневяковай культурай,
спосабамі жыццядзейнасці, рэлігіяй і прыватным жыццём. Пры
спрыяльных умовах надвор’я ў цёплую пару года наведвальнікі могуць
падняцца на назіральную пляцоўку Ратушы. Адсюль адкрываецца
цудоўны панарамны від на горад, маляўнічую лукавіну Дняпра і
зарэчныя далягляды. Самыя рашучыя наведвальнікі могуць падняцца і
вышэй, да вежавага гадзінніка. Куранты, усталяваныя на верхняй
пляцоўцы, маюць унікальны механізм і, як і ўсе гістарычныя колавыя
гадзіннікі, прыводзяцца ў рух дзякуючы цяжкім гірам. У прадмесці Магілёва адкрыты філіял музея – Мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”. Гэта месца, дзе ў 1941 годзе адбываліся абарончыя баі воінаў 172 стралковай дывізіі і магілёўскага народнага апалчэння супраць частак гітлераўскага вермахта, якія наступалі. Час, названы пазней “Дні і ночы мужнасці” красамоўна апісаў удзельнік баёў, франтавы карэспандэнт, а пазней вядомы пісьменнік Канстанцін Сіманаў.
Музей працуе: з 9.00 да 18.00.
Выходныя:
панядзелак, аўторак.
Кошт білетаў:
Тэлефон дырэкцыі:
+375(222)22-99-46.
Прыём грамадзян па
асабістых пытаннях:
серада, з 8.00 да 11.00
|
||||||||||||
| © 2011. Усе правы абаронены. | УК "Музей гiсторыi Магiлёва" 212030 г. Магiлёў, вул. Ленiнская, 1А Тэл.: +375(222)22-99-46 E-mail: ratusha.mogilev@gmail.com |
||||||||||||