МУЗЕЙ
ГICТОРЫI
МАГIЛЁВА

БеларускiРусскийEnglish
 
Пра музей
Ратуша
Мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”
Гісторыя Магілёва
Старыя фотаздымкі
Выставы
Канферэнцыі
Музейныя заняткі, лекцыі
Бібліятэка
Архiў навiн

Музей гісторыі Магілёва размяшчаецца ў будынку адноўленага помніка архітэктуры XVII стагоддзя – гарадской Ратушы. Гэты будынак знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Магілёва і з’яўляецца месцам правядзення гарадскіх урачыстых мерапрыемстваў і афіцыйных прыёмаў гарадскога выканаўчага камітэта.

Экспазіцыйныя залы музея размяшчаюцца на двух паверхах. У іх прадстаўлены экспанаты Х – пачатку ХХ стагоддзяў, звязаныя з гісторыяй Магілёва. У будучым плануецца павелічэнне экспазіцыі музея, якая будзе знаёміць наведвальнікаў з асноўнымі этапамі гістарычнага развіцця горада, з яго сярэдневяковай культурай, спосабамі жыццядзейнасці, рэлігіяй і прыватным жыццём. Пры спрыяльных умовах надвор’я ў цёплую пару года наведвальнікі могуць падняцца на назіральную пляцоўку Ратушы. Адсюль адкрываецца цудоўны панарамны від на горад, маляўнічую лукавіну Дняпра і зарэчныя далягляды. Самыя рашучыя наведвальнікі могуць падняцца і вышэй, да вежавага гадзінніка. Куранты, усталяваныя на верхняй пляцоўцы, маюць унікальны механізм і, як і ўсе гістарычныя колавыя гадзіннікі, прыводзяцца ў рух дзякуючы цяжкім гірам.

У прадмесці Магілёва адкрыты філіял музея – Мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”. Гэта месца, дзе ў 1941 годзе адбываліся абарончыя баі воінаў 172 стралковай дывізіі і магілёўскага народнага апалчэння супраць частак гітлераўскага вермахта, якія наступалі. Час, названы пазней “Дні і ночы мужнасці” красамоўна апісаў удзельнік баёў, франтавы карэспандэнт, а пазней вядомы пісьменнік Канстанцін Сіманаў.


Музей працуе: з 9.00 да 18.00.

Выходныя: панядзелак, аўторак.

Кошт білетаў:

Дарослы – 4 000
Дзіцячы і студэнцкі – 2 000
Экскурсія па Музеі (група да 25 чал.) - 20 000, дзецям і студэнтам - 18 000
Экскурсія па Ленінскай (за 1 гадзіну) - 52 000
Экскурсія па горадзе (2 гадзіны) - 105 000
Фотаграфаванне ў Музеі – 4 000 (на 1 носьбіт)


Тэлефон дырэкцыі: +375(222)22-99-46.
Адрас дырэкцыі: Рэспубліка Беларусь г. Магілёў, вул. Ленінская 1А.

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: серада, з 8.00 да 11.00.



© 2011. Усе правы абаронены. УК "Музей гiсторыi Магiлёва"
212030 г. Магiлёў, вул. Ленiнская, 1А
Тэл.: +375(222)22-99-46
E-mail: ratusha.mogilev@gmail.com